10.03.2022г. Экскурсія-знаёмства з бібліятэкай “Цудоўная краіна – Бібліятэка".

 Першае наведванне бібліятэкі – важны момант у жыцці першакласнікаў. Так падрабязна з храмам кніг яны знаёмяцца ўпершыню. Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сардэчна сустрэлі першакласнікаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы і прапанавалі здзейсніць цікавае падарожжа ў свет кніг. Школьнікі пабывалі ў незвычайным горадзе, у якім замест вуліц – рады кніжных стэлажоў, замест паверхаў – кніжныя паліцы, дамы – гэта тамы кніг. Падчас экскурсіі вучням расказалі аб правілах паводзін у бібліятэцы, правілах абыходжання з кнігамі. Дзеці з задавальненнем і захапленнем прынялі ўдзел у жартоўнай інсцэніроўцы казкі “Рэпка”. Першакласнікі пазнаёміліся з мноствам прыгожых кніг для дзяцей і пажадалі стаць чытачамі бібліятэкі.