Ветлівасць – адно са шматлікіх правіл этыкета.
Чалавецтва даўно выпрацавала гэтыя правілы, каб людзі, якія знаходзяцца ў
грамадстве, кіраваліся аднолькавымі прыёмамі, адносіліся з павагай адзін да
другога. Нажаль, у ХХІ стагоддзі людзі часта забываюць аб гэтых правілах
прыстойнасці, этыкета. А ветлівасць з’яўляецца перш за ўсё адным з самых важных
кампанентаў дабраты, павагі, разважнасці. Аб гэтым і не толькі аб гэтым ішла
размова на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, што працуе
пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы, тэмай якога была – “Правілы ветлівасці”.
Падчас сустрэчы дзеці паўтарылі правілы паводзін у грамадстве, успомнілі ветлівыя
словы, прынялі ўдзел у гульнях: “Ветлівыя словы”, “Знатакі этыкета”, “Не
памыліся, калі ласка!”. Бібліятэкар паясніла вучням, для чаго патрэбна ведаць правілы
ветлівасці і прытрымлівацца іх у паўсядзённым жыцці. Ветлівасць дапамагае
пазбегнуць канфліктаў, спрэчак і другіх канфрантацыйных сітуацый. У завяршэнні
сустрэчы дзеці намалявалі далонь ветлівасці.