Штогод 15 сакавіка адзначаецца
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень у 1994 г.
была прынята першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі. Гэтай падзеі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” была прысвечана выстава-дыялог “Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава”. Падчас мерапрыемства
наведвальнікам не толькі нагадалі, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - дакумент,
у якім закладзеныя асновы стабільнасці, міру і раўнапраўя грамадзян, але
пазнаёмілі з асноўнымі прынцыпамі ўладкавання грамадства. У ходзе віктарыны “Мір
права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь” навучэнцам былі прапанаваны пытанні,
якія раскрываюць паняцце, прызначэнне, функцыі, артыкулы дзеючай Канстытуцыі. Пытанні
рознай складанасці дазволілі дзецям праявіць высокую эрудыцыю ў прававых
пытаннях.