25 сакавіка ў філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” былі
запрошаны дзеці мясцовага дзіцячага сада на ўрок інфармацыйнай культуры
“Знаёмства з бібліятэкай”. Бібліятэкар у гульнёвай форме паведаміла аб правілах
паводзін у бібліятэцы, аб кніжных выставах, аб растаноўцы кніг на сцелажах.
Затым дзеці з вялікай цікавасцю пагрузіліся ў гульню “Казачная вёска”. Яны
адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, расказвалі казкі і вершы. Дзецям вельмі
спадабалася мерапрыемства. Яны паабяцалі прыходзіць са сваімі бацькамі па цікавыя
кнігі ў бібліятэку.