7 красавіка кожны год, пачынаючы з 1950-га, ва
ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Тэма дня 2022 года ‒ “Наша
планета – наша здароўе”. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы ў гэты дзень
традыцыйна праходзіць Дзень здароўя. Сёлета ён прайшоў пад назвай “Планета
Здароўя”. На пазнавальна-забаўляльную праграму “Здаровым быць – у радасці
жыць!” бібліятэкары запрасілі наведвальнікаў клуба маладых людзей з абмежаванымі
магчымасцямі “Вясёлка дабра”. Спачатку перад прысутнымі выступіла валеолаг
раённай паліклінікі Л.В. Кіган. Яна звярнула ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства на
ўзаемазалежнасць паміж здароўем жывёл, людзей і навакольнага асяроддзя, а
таксама на ўплыў шкодных звычак на
здароўе чалавека і важнасць здаровага ладу жыцця. Затым маладыя людзі з
задавальненнем і захапленнем прынялі ўдзел у вясёлых забавах, адказвалі на
пытанні пазнавальных і жартоўных міні-віктарын.
У канцы сустрэчы супрацоўнік бібліятэкі І.К.Рожка пазнаёміла прысутных з
кніжнымі выданнямі, прадстаўленымі на выставе “Планета Здароўя”.