Бібліятэкар філіяла “Алекшыцкая
сельская бібліятэка” правяла для дзяцей гадзіну здароўя “Вучыся быць здаровым”,
прысвечаную Сусветнаму дню здароўя. Удзельнікі мерапрыемства ў займальнай форме
ўспомнілі правілы здаровага ладу жыцця. Дзеці з цікавасцю адгадвалі загадкі,
дапаўнялі прыказкі, разглядалі і чыталі кнігі па прапанаванай тэме.