11 красавіка прызнаны ўсёй сусветнай грамадскасцю Міжнародным днём
вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Канцэнтрацыйныя лагеры - гэта месцы,
дзе масавае забойства было пастаўлена на канвеер. 13 красавіка ў Вялікаэйсмантаўскай сельскай
бібліятэцы прайшла хвіліна актуальнай інфармацыі “Памяць сэрца”. На мерапрыемстве
прысутнічалі вучні Вялікаэйсмантаўскай СШ. Бібліятэкар расказала падлеткам пра ўсе жахі канцлагераў, пра медыцынскія доследы, пра тое, як марылі
голадам, пра здзекі з маленькіх дзяцей. У канцы гутаркі падвялі вынік, што наш з вамі абавязак: памятаць гісторыю
сваёй краіны, каб тыя жудасныя падзеі ніколі не паўтарыліся.