12.04.2022г. Гістарычна-патрыятычнае паведамленне “Жыццё і смерць за агароджай канцлагера”.

12 красавіка ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” праведзена мерапрыемства  да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Бібліятэкар падчас гістарычна-патрыятычнага паведамлення “Жыццё і смерць за агароджай канцлагера” расказала аб зверствах, якія чыніла фашысцкая Германія ў канцлагерах у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб наступствах, да якіх прыводзяць войны на нашай планеце. З жахам у вачах дзеці слухалі паведамленне і разглядалі кнігі па дадзенай тэматыцы.