У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін бібліятэкар падрыхтавала для дзяцей малодшага школьнага ўзросту літаратурны гід “Камень, бронза і героі кніг”. Каб прыцягнуць увагу навучэнцаў да пытанняў абароны і захавання сусветнай культурнай спадчыны была праведзена віртуальная экскурсія па славутасцях Гродзеншчыны. Таксама дзеці даведаліся, якія ёсць помнікі літаратурным героям і знакамітым людзям.