10.04.2022г. Гадзіна гісторыі "Пакуль мы жывём, мы памятаем".

Ёсць у нашым календары даты, якія нагадваюць усім нам, зараз жывучым, аб трагічных старонках гісторыі, якія мы не маем права забываць. Штогод 11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў з фашысцкіх канцлагераў. 10 красавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна гісторыі “Пакуль мы жывём, мы памятаем”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб тых страшэнных зверствах, якія фашысты чынілі над мірнымі людзьмі. З жахам і боллю ў сэрцах дзяцей адгукнуліся падзеі тых жудасных гадоў. Задача новага пакалення: зберагчы мір на Зямлі.