06.05.2022г. Гісторыка-патрыятычны час “Генерал І.П.Міхайлін (1892-1941)” да Дня Перамогі.
Першаму савецкаму генералу, які загінуў падчас
Вялікай Айчыннай вайны - быў прысвечаны
гісторыка-патрыятычны час “Генерал І.П.Міхайлін (1892-1941)”, які правялі
супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага для вучняў
7-га класа сярэдняй школы. Намеснік камандуючага Беларускай (Заходняй) Асобай
ваеннай акругі генерал-маёр Іван
Пракопавіч Міхайлін загінуў 23 чэрвеня 1941 г. каля вёскі Макараўцы Бераставіцкага раёна. Толькі
ў 1975 г. ўдалося ўстанавіць магілу І.П. Міхайліна. Яго астанкі перапахавалі ў
брацкай магіле ў Вялікай Бераставіцы. Імем генерала Міхайліна названа адна з вуліц у
раённым цэнтры. Бібліятэкар расказала дзецям аб першых днях вайны на тэрыторыі
Бераставіцкага раёна, аб мужнасці і гераізме савецкіх воінаў у баях з
нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры абароне нашых заходніх межаў. У канцы
мерапрыемства прысутныя ўшанавалі памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне
мінутай маўчання.