Урок мужнасці “Помнім подзвіг герояў” прадоўжыў у
Бераставіцкай раённай бібліятэцы Тыдзень памяці “Мужнасці вечны агонь”, прысвечаны
Дню Перамогі. На мерапрыемства запрасілі вучняў сярэдніх класаў
Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар напомніла дзецям аб тых стратах,
якія панесла Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, і расказала аб подзвігу і мужнасці
беларускага народа у барацьбе з
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вучні самастойна падрыхтавалі міні-інцэніроўку “Што
ты ведаеш аб Вялікай Айчынай вайне?”, а таксама зачыталі ўрыўкі з пісем і
дзённікаў ахвяр жудаснай вайны. У канцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі
памяць усіх, хто загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны, мінутай маўчання.