8 мая ў філіяле
“Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства “Нам 41-ы не забыць, нам 45-ы вечна славіць!”, прысвечанае
Вялікай Перамозе. Прысвечанае ўсім, хто не вярнуўся з крывавых палёў вайны,
слаўным ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія выстаялі, перамаглі, далі свету
жыццё і шчасце, і пакаленню, якое ўступае ў жыццё. Жудасная памяць вайны.
Не сціхае гора. Не затуманьваецца слава подзвігу народнага. Жыве сёння і ад
пакалення ў пакаленне ідзе ў заўтра эстафета гэтай памяці. На вялікі жаль, у
нашай вёсцы не засталося ветэранаў, сведкаў тых жудасных гадоў. Але памяць пра
іх і іх подзвіг будзе заўжды жыць у
нашых сэрцах.