У рамках раённага свята “Слава табе, Пераможца-салдат!”,
прысвечанага Дню Перамогі, Бераставіцкая раённая бібліятэка імя
В.М.Кавалеўскага арганізавала чытальную залу пад адкрытым небам. Тут адбылася
прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Летапіс Вялікай Перамогі”, на якой можна
было пазнаёміцца з выданнямі аб Вялікай Айчыннай вайне. У адным з раздзелаў
выставы былі змешчаны выдавецкія працы бібліятэкі, прысвечаныя героям і падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Для ўдзельнікаў
свята прайшла прэзентацыя новай кнігі жыхара Вялікай Бераставіцы Міхаіла Вальевіча
Маскальчука “Не гасне памяць аб вайне”. Гэта другі збонік апавяданняў і
публікацый аўтара, прысвечаных успамінам відавочцаў і ўдзельнікаў ваенных
падзей і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларусі.