Міжнародны дзень сям’і адзначаецца ў свеце 15 мая.
Дадзенае свята было заснавана 20 верасня 1993 г. Генеральнай Асамблеяй ААН
дзеля прыцягнення ўвагі шарокай грамадскасці да праблем сям’і, якіх сёння існуе
вялікая колькасць. Сям’я – крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці.
Дзякуючы сям’і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. З сям’і
пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям’я
– гэта дом, гэта месца, дзе ўтульна і спакойна, дзе заўсёды зразумеюць і
падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы. Напярэдадні гэтага памятнага дня ў
Бераставіцкай раённай бібліятэцы для вучняў 7-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў
пазнавальна-забаўляльны час “Сям’я – гэта шчасце, любоў і ўдача”, падчас якога спачатку
дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй стварэння гэтага свята і літаратурай, змешчанай на выставе "Сям'я - гэта дом! Сям'я - гэта свет!", прысвечанай Мітжнароднаму дню сям'і. Затым вучні ахвотна і з
задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах, розыгрышах, жартоўных інсцэніроўках,
адказвалі на пытанні бібліятэкара. У канцы сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі
пажадалі ўсім сямейнага шчасця і дабрабыту ў доме, міру і згоды, здароўя, шчасця
і поспехаў.