Да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у Бераставіцкай раённай бібліятэцы
імя В.М. Кавалеўскага для наведвальнікаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага
абслугоўвання насельніцтва прайшло інфармацыйнае паведамленне «Сімвалы маёй
Радзімы». Дзяржаўныя сімвалы — герб і сцяг Беларусі — гэта гісторыя і будучыня
беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнай еднасці, важнейшыя атрыбуты
суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся аб
дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, аб асноўных паняццях і тэрмінах, аб
тым, што дзяржаўная сімволіка – гэта агульнаграмадзянская каштоўнасць, да якой неабходна ставіцца з
павагай. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя адказалі на пытанні
віктарыны.