19.05.2022г. Актуальнае паведамленне “Музеі – гонар краіны ” да Міжнароднага дня музеяў – 18 мая .

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла вучняў 10-га класа сярэдняй школы на актуальнае паведамленне “Музеі – гонар краіны”, прысвечанае Міжнароднаму дню музеяў. Бібліятэкар праінфармавала дзяцей аб тым, што Міжнародны дзень музеяў – прафесійнае свята работнікаў музеяў свету, і адзначаецца ён з 1977 г. 18 мая паводле рашэння ХІІ Генеральнай асамблеі Міжнароднага савета музеяў. З 1992 г.  свята прысвячаецца пэўнай тэме, якая вызначаецца Кансультацыйным камітэтам савета. Тэма 2022 года – “Сіла музеяў”. Музеі могуць змяніць свет вакол нас. Яны распавядаюць аб мінулым і натхняюць на новыя ідэі. Сёлета свята прысвечана вывучэнню патэнцыяла музеяў, лічбавым інавацыям, якія могуць зрабіць музеі больш даступнымі і прывабнымі. Міжнародны дзень музеяў адзначаюць у больш як 150 краінах. Да святкавання Міжнароднага дня прымеркавана акцыя “Ноч музеяў”, якая праводзіцца ў Беларусі з 2005 г. Тэма акцыі 2022 года – “Сіла музеяў краіны: фарміраванне інфармаванага і зацікаўленага грамадзянскага грамадства”. Падчас мерапрыемства супрацоўнік бібліятэкі прадставіла ілюстраваныя выданні, змешчаныя на выставе і прысвечаныя Дзяржаўным музеям, народным музеям устаноў адукацыі і рэгіянальным і гарадскім гісторыка-краязнаўчым музея Беларусі.