Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” правяла для детак мясцовага дзіцячага сада ўрок інфармацыйнай
культуры “Чароўны свет бібліятэкі”. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей са
структурай бібліятэкі, распавяла як паводзіць сябе на абанеменце і ў чытальнай
зале, аб правільным абыходжанні з кнігамі. Дзеці пазнаёміліся з кніжным фондам,
перыядычнымі выданнямі, даведаліся, для чаго афармляюцца кніжныя выставы і
тэматычныя паліцы. Разгадвалі загадкі пра казачных герояў, ўдзельнічалі ў
інсцэніроўцы казкі “Рэпка”. Экскурсія па бібліятэцы стала для дзяцей адкрыццём
чароўнага і незвычайна цікавага свету ў царстве кніг.