На апошнім у гэтым навучальным годзе пасяджэнні клуба аматараў прыроды “Экалагічны
буквар” для вучняў 4-га класа адбылася эка-вандроўка “Жывёлы, птушкі, лес і я –
разам дружная сям’я”, прысвечаная Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя,
які адзначаецца 5 чэрвеня. Былі падведзены вынікі работы клуба за перыяд з
верасня 2021 г. па май 2022г. Пасяджэнні клуба адбываліся раз у месяц у форме
віктарын, слайд-шоу, эка-вандровак, экалагічных паведамленняў. Завяршыўся год
правядзеннем агляду-конкурсу дзіцячага малюнка “Гартаючы экалагічны каляндар 2022”.
Кожны з удзельнікаў клуба прадставіў на конкурс сваю работу ‒ малюнак, прысвечаны
пэўнай даце сусветнага экалагічнага календара. З выкананых работ быў складзены
ілюстрацыйны альбом “Экалагічны каляндар 2022”.