Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага
выпусціла кнігу Міхаіла Васільевіча Маскальчука “Не гасне памяць аб вайне”.
Гэта ўжо другі зборнік нарысаў аб Вялікай Айчыннай вайне, у якім аўтар пры напісанні кнігі выкарыстаў успаміны
сведкаў ваенных падзей і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх
захопнікаў. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі
арганізавалі сустрэчу ўдзельнікаў школьнага патрыятычнага клуба “Пошук”, з якім
супрацоўнічае бібліятэка ў рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “З чаго
пачынаецца Радзіма?”, з гераіняй аднаго з нарысаў кнігі Людмілай Васільеўнай
Дубовік, жыхаркай Вялікай Бераставіцы. Многія жыхары райцэнтра добра
ведаюць гэту жанчыну. Шмат гадоў яна працавала выкладчыкам Бераставіцкага
прафесійна-тэхнічнага вучылішча-195 (цяпер Бераставіцкі сельскагаспадарчы
прафесійны ліцэй). У гады вайны яна ў васьмігадовым узросце дапамагала
партызанам збіраць інфармацыю аб размяшчэнні нямецкіх салдат у сваёй вёсцы
Слабодка на Магілёўшчыне. Госці, сярод якіх быў і аўтар В.М.Маскальчук, уручылі
Людміле Васільеўне экзэмпляр кнігі, у
якую ўвайшлі яе ўспаміны, і падзякавалі яе
за ўклад у прыбліжэнне Вялікай Перамогі. А Людміла Васільеўна расказала дзецям
аб тых тяжкасцях і нягодах, якія выпалі на долю нашага народа ў гады нямецкай
акупацыі, і аб тым, як у тыя гады выжывалі дзеці вайны.