На чарговым пасяджэнні клуба “Люстэрка”, што
працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы, адбылося зусім незвычайнае
спаборніцтва – турнір ветлівасці і дабраты “Школа добрых манер”, падчас якога
дзеці актыўна і з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах “Слоўнік ветлівых
слоў”, “Ветлівасць і дабрата”, “Правілы паводзін у гасцях2, “Героі нашых
казак”, чыталі вершы, адгадвалі загадкі. Падчас сустрэчы школьнікі пазнаёміліся
з этычнымі нормамі паводзін. У канцы сустрэчы пераможцы атрымалі прызы.