Чарговае пасяджэнне клуба аматараў прыроды “Экалагічны буквар”, што працуе
пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы, было прысвечана Сусветнаму дню Зямлі і
прайшло пад назвай “Беражы сваю планету”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з
гісторыяй заснавання свята. Дзеці даведаліся аб асноўных экалагічных праблемах
сучаснасці: забруджванні навакольнага асяроддзя, пазнаёміліся з цікавымі фактамі,
прынялі ўдзел у віктарыне, праверылі, што яны ведаюць наогул аб прыродзе планеты
Зямля. У канцы сустрэчы абмеркавалі, што яны могуць зрабіць, каб захаваць
планету чыстай і жывой.