29 мая ў філіяле
“Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла даверлівая размова
“Курыць – здароўю шкодзіць”. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся са
статыстыкай і гісторыяй распаўсюджвання табакакурэння, пагаварылі аб шкодзе,
якую курыльшчык наносіць сабе і блізкім. Дзеці
паведамілі аб сваім нежаданні быць пасіўнымі курцамі побач з дарослымі,
якія кураць. Бібліятэкар прапанавала прысутным разгледзець здароўе як асноўную
каштоўнасць чалавечага жыцця.