27.05.2022г. Раённы семінар бібліятэчных работнікаў “Бібліятэчнае краязнаўства як фактар павышэння культурнага патэнцыялу рэгіёна”.

 У Бераставіцкай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбыўся чарговы семінар бібліятэчных работнікаў раёна на тэму “Бібліятэчнае краязнаўства як фактар павышэння культурнага патэнцыялу рэгіёна”. Семінар адкрыла дырэктар ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага” С.В. Станкевіч і напомніла аб тым, што сёння, у Год гістарычнай памяці ў Беларусі, краязнаўства  з’яўляецца вельмі актуальным і прыярытэтным напрамкам дзейнасці бібліятэк раёна. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу А.А.Огер у сваім выступленні падкрэсліла, што вывучэнне гістарычнага мінулага краю і арганізацыя бібліятэкамі краязнаўчых мерапрыемстваў для насельніцтва - аснова гістарычнага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, і зрабіла аналіз арганізацыі краязнаўчай дзейнасці бібліятэк раёна. У ходзе семінара былі абмеркаваны пытанні аб сучасных карыстальніках краязнаўчай інфармацыі і тэматыцы запытаў і крыніц іх выканання, аб краязнаўчых электронных рэсурсах раённай бібліятэкі і магчымасцях іх выкарыстання, аб інавацыйных формах краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі. Завяршыўся семінар экскурсіяй па экспазіцыі “Фотаігненні для нашчадкаў”, падчас якой прысутныя пазнаёміліся з гістарычным мінулым Вялікай Бераставіцы, адлюстраваным на фотаздымках пачатку ХХ стагоддзя.