Напярэдадні святкавання юбілея
народнага паэта Беларусі Янкі Купалы 8 чэрвеня ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” адбылася выстава
"Мы зноў будзем шчаслівыя і вольныя"(да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы). Бібліятэкар знаёміла вучняў
8-га класа з матэрыяламі выставы. Падчас літаратурнай сустрэчы вучні акунуліся
ў атмасферу лірыкі і выразна прачыталі свае любімыя вершы Купалы. Актыўна
прымалі ўдзел у віктарыне “Жыццё і творчасць Янкі Купалы”.