8 чэрвеня
бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка"
правяла пазнавальна-конкурсную праграму "Святло
навакольнага асяроддзя", прысвечаную Дню аховы
навакольнага асяроддзя. Усе мы - жыхары аднаго вялікага дома пад назвай планета Зямля. Наш з вамі
абавязак берагчы і ахоўваць лясы, лугі, балоты, вадаёмы і іх жывёльны і раслінны свет. Аднак, часам, і дарослыя, і дзеці абыякава паводзяць сябе ў адносінах да маці Зямлі. У чым сіла і прыгажосць прыроды, як жыць з ёй у гармоніі? Адказы на гэтыя пытанні і шукалі ўдзельнікі мерапрыемства.