09.06.2022г. Квэст-гульня “Кругом ды навокала … бібліятэкі” у рамках раённага праекта “Культурныя канікулы 2022”.
Захапляючая квэст-гульня “Кругом ды навокала … бібліятэкі” завяршыла
тыдзень “Культурныя канікулы 2022” ў раённай бібліятэцы. Мэта квэста - сабраць ключавую фразу. Спаборнічалі каманды “Кракадзіл Гена” і “Віні-Пух”.
Школьнікам трэба было прайсці этапы: “Бібліятэка”, “Каля мосціка”, “Вавёрка”,
“Каля люстэрка”, “Акварыум”, “Мінулае”. У ходзе гульні каманды павінны былі выканаць
шмат заданняў: разгадаць красворд, адгадаць прыказкі, шарады, рэбусы,
расшыфраваць выказванне, якое належыць вядомым асобам, расказаць, якія
старажытныя рэчы паказаны на слайдзе, і чым іх замянілі ў наш час. На кожным
этапе дзеці паказалі сваю эрудыцыю, кемлівасць і скорасць рэакцыі. Абедзве
каманды паспяхова прайшлі ўсе этапы квэста, сабраўшы ўсе падказкі, і злажылі
фразу: “Ура! Бібліятэка! Ура! Канікулы!” . У канцы сустрэчы дзеці прызналіся,
што бібліятэка стала месцам, дзе няма калі сумаваць і куды хочацца вярнуцца
зноў і зноў.