У амфітэатры Вялікай Бераставіцы стартавалі інтэрактыўныя маладзёжныя
пляцоўкі на свежым паветры. На пляцоўцы Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя
В.М.Кавалеўскага цікава, займальна і весела прайшла гульнявая праграма “Свята
загадак”. Школьнікі знаёміліся з новымі кнігамі для дзяцей, змешчанымі на
кніжнай выставе “Калейдаскоп кніжных навінак”, удзельнічалі ў адгадванні загадак.
Загадкі дапамагаюць дзецям развіваць мысленне, уяўленне і фантазію, вучаць
працаваць з кнігай, а яшчэ вучаць глядзець і бачыць, слухаць і чуць навакольны
свет, у якім ім пашчаслівілася жыць. Дзеці
бралі ў рукі кнігі і часопісы, выбіралі загадкі, якія ім больш за ўсё спадабаліся,
загадвалі іх сябрам, слухалі загадкі бібліятэкара. Затым шукалі адказы ў кнігах
і адгадвалі. Гэта была вельмі цікавая забава і трэніроўка мыслення, кемлівасці,
інтэлекту, дасціпнасці ў вясёлай, займальнай форме.