Для школьнікаў, якія наведваюць прышкольны летні аздараўленчы
лагер “Дружба”, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшла паэтычная хвіліна “Чытаем вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа разам у бібліятэцы”, прысвечаная 140-гадоваму
юбілею класікаў беларускай літаратуры. Яны пакінулі вялікую спадчыну, на якой гадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца,
асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў –
ва ўсім свеце. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з асноўнымі старонкамі жыццёвага і творчага лёсу народных паэтаў, а таксама
расказала аб тым, што пісьменнікі вельмі любілі дзяцей і плённа працавалі на
ніве дзіцячай літаратуры. Напрыклад, значная частка вершаў Якуба Коласа прысвечана
тэме дзяцінства. Паэт расказвае пра дзяцей, пра іх уражанні і настроі, пра
выпадкі з іх жыцця. У Янкі Купалы тасама ёсць вершы пра дзіцячыя захапленні,
свет дзіцячых уяўленняў. Удзельнікі мерапрыемства вельмі ўважліва слухалі цікавы
аповед бібліятэкара. Потым дзеці пранікнёна чыталі вершы паэтаў.