9 чэрвеня
бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла
сваіх юных чытачоў на займальную інтэлектуальную гульню “Лета на востраве
скарбаў”. Падчас гульні дзеці з дапамогай чароўнай кветкі трапілі на незвычайны
востраў, востраў Кнігалюбаў. На гэтым таямнічым востраве схаваны скарб. Каб
знайсці гэты скарб, хлопчыкам і дзяўчынкам прыйшлося пераадолець шмат перашкод:
падводныя скалы “Так ці не”, перавал “Хто ёсць хто”, пераплысці раку “Песенек”,
узлезці на гару “Любімых казак” і, нарэшце, трапіць у запаведнік “Народная
мудрасць”. Пераадолеўшы ўсе перашкоды, дзеці знайшлі скарб і зразумелі, што
самыя дзіўныя скарбы - гэта кнігі. Менавіта з іх
мы можам даведацца нямала цікавых і дзіўных гісторый.