У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага
адбылася краязнаўчая экскурсія па мастацкай галерэі “Адметнасці Бераставіцкага
краю” для школьнікаў – удзельнікаў мерапрыемстваў у рамках праекта “Культурныя
канікулы 2022”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з адметнымі і славутымі
мясцінамі, помнікамі гісторыі і архітэктуры Бераставіччыны, якія знайшлі
адлюстраванне ў маляўнічых карцінах-ілюстрацыях бераставіцкага мастака Мікалая
Жлабовіча, якімі багата аздоблены
інтэр’ер абанемента раённай бібліятэкі. Такім чынам, дзеці далучыліся да
вывучэння гісторыка-культурнай і мастацкай спадчыны краю. У канцы сустрэчы
школьнікі ахвотна і з задавальненнем пагулялі ў аэрахакей.