11.06.22г. Экалагічная гадзіна “Люблю цябе, прырода, у любую пару года”

З той пары, як чалавек жыве на Зямлі, ён бесперапынна звязаны з навакольным асяроддзем. Радуючыся яе прыгажосці, ён на жаль, сутыкаецца і з мноствам экалагічных праблем, большая частка якіх узнікае па віне саміх людзей. Зараз ад кожнага з нас залежыць, якой стане планета Зямля. Шматлікія пытанні, звязаныя з узаемадзеяннем грамадства і прыроды, патрабуюць адказаў. З такой нагоды 11 мая ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла экалагічная гадзіна “Люблю цябе, прырода, у любую пару года”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар папаўняла веды і ўменні ўдзельнікаў па прыродаахоўчай дзейнасці, знаёміла іх з асновамі экалагічных ведаў, выхоўвала пачуццё адказнасці за стан навакольнага асяроддзя. Спадзяюся, што тыя чытачы, якія сёння прыходзяць у бібліятэку, навучацца ацэньваць сваю дзейнасць з пазіцыі экалогіі і вызываў грамадства.