15.06.2022г. Гадзіна памяці “ Час і памяць”

 Вялікая Айчынная вайна - гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і жорсткасці бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара - памяць аб іх будзе жыць вечна. 15 чэрвеня ў філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання  “ Сустрэча.”. Гэта была гадзіна памяці “ Час і памяць”( да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа - 22 чэрвеня). Удзельнікі аматарскага аб’яднання прыпомнілі некаторыя моманты з ваеннага жыцця, паслухалі вершы пра вайну, праглядзелі кніжную выставу. На выставе была прадстаўлена мастацкая проза і паэзія, ваенная публіцыстыка.