На
чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання “Пралеска” у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” дзецям
было прапанавана паўдзельнічаць у гульні-віктарыне “Мір жывой прыроды”.
Удзельнікі на мерапрыемстве пазналі новыя факты пра цікавы свет прыроды,
абагульнілі веды пра птушак, жывёл, расліны роднага краю. У канцы гульні быў
абраны і ўзнагароджаны галоўны знаўца жывой прыроды, але і астатнія дзеці не
засталіся без прызоў.