16 чэрвеня бібліятэкар філіяла “Канюхоўская
інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для сваіх юных чытачоў урок інфармацыйнай культуры “Кніжкіна
бальніца”. Колькі б мы ні гаварылі пра кнігу, галоўнае ў ёй - думка, ідэя,
абдуманая і запісаная аўтарам. Кнігі называюць крыніцай, калодзежам, якія
могуць напаіць нас жыватворнай вільгаццю ведаў. Але кнігі, як і людзі, могуць
захварэць. Часам для іх лячэння патрэбен толькі “тэрапеўт”, ён
разгладзіць старонкі і прапіша дарагія лекі «Закладка». У больш цяжкіх выпадках - патрэбны “хірургі”. З дапамогай
“скальпеля” - нажніц, “чароўнай
палачкі” - маркера і “стужкі-прыляпіце”, гэтыя чараўнікі твораць цуды. Як дапамагчы кнігам і стаць кніжным
доктарам, вучыліся
дзеці на практычных занятках “Кніжкінай бальніцы”.