Урок мужнасці “І былі побач дзяцінства і вайна” прайшоў 16 чэрвеня ў філіяле
“Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка”. На ім прысутнічалі хлопчкі і
дзяўчынкі летняга лагера Вялікайсмантаўскай СШ. Размова пачалася з прагляду
відэароліка пад назвай “Жыць!”. Гэты
ролік на дзяцей аказаў вельмі вялікае ўражанне. Яны сталі расказваць усё, што
чулі і ведаюць пра вайну. Потым быў агляд выставы, якая прысвечана Вялікай Айчыннай
вайне. Хлопцы з задаваленнем пачалі чытаць кнігі,якія прапанавала бібліятэкар. Для нас вайна -
гісторыя. Але мы абавязаны ведаць і памятаць самыя страшныя яе старонкі. Няхай дзеці паўсюль сустракаюць світанак яснай, спакойнай усмешкай. Давайце ж скажам усе
разам: “Не - рабаўніцкім войнам!”