У амфітэатры Вялікай Бераставіцы на бібліятэчнай пляцоўчы весела і
займальна прайшла урок-гульня “Юны выратавальтнік”, падчас якой дзеці
пазнаёміліся з правіламі пажарнай бяспекі, паслядоўнасцю дзеянняў у выпадку
пажару. Школьнікі актыўна прынялі ўдзел у
пазнавальных гульнях “Лічылка-кемлівасць”, “Пазвані пажарнаму!”, “Выратаванне”,
“Тушэнне пажару”, “Агонь – ваш сябар ці вораг?” , выконвалі заданні бібліятэкара.
У канцы забавы падвялі вынікі і абмеркавалі прычыны пажараў. Дзеці зразумелі паняцце
“пажарная бяспека” і важнасць прафесіі пажарнага.