19.06.22г. Вечар-успамін “Вайна – старонка горкай памяці”

22 чэрвеня 1941 года - адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі - пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і закліканы нагадаць усім нам аб загінуўшых воінах, аб усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і нягод. У гэты дзень мы смуткуем аб усіх, хто коштам свайго жыцця выканаў свой абавязак па абароне Радзімы. З гэтай нагоды ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў вечар-успамін “Вайна – старонка горкай памяці”, падчас якога бібліятэкар яшчэ раз нагадала прысутным аб цяжкіх ваенных выпрабаваннях у гісторыі нашай краіны, аб нашых земляках, якія кавалі Перамогу на франтах Вялікай Айчыннай і ў тыле. Дзеці праглядзелі і абмеркавалі відэаролік “А памяць жыве” з успамінаў ветэранаў кватарскай зямлі, зняты школьнікамі і настаўнікамі Кватарскай школы. Мы схіляемся перад тымі, хто коштам свайго жыцця абараніў свабоду і незалежнасць нашай краіны!