22.06.2022г. Гадзіна-рэквіем “Ніхто не забыты, нішто не забыта” да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны – 22 чэрвеня.

 22 чэрвеня – памятная дата ў гісторыі нашай Радзімы. У 2022 годзе спаўняецца 81 год з пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. Гэту дату мы адзначаем кожны год як Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбыўся Дзень памяці “22 чэрвеня - дзень памяці і смутку”. У рамках Дня памяці  бібліятэкары правялі для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” гадзіну-рэквіем “Ніхто не забыты, нішто не забыта”. На мерапрыемстве прысутнічалі таксама вучні сярэдняй школы. Сустрэча пачалася з чытання вершаў аб вайне. Прадоўжыла мерапрыемства лекцыя-прэзентацыя“22 чэрвеня – День памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускаганарода. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі”, якая пазнаёміла прысутных з ходам ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі ў пачатковы перыяд вайны і якую можна паглядзець на сайце раённай бібліятэкі. У канцы сустрэчы яе ўдзельнікі ўшанавалі ўсіх загінуўшых падчас вайны мінутай маўчання.