22 чэрвеня ў філіяле “Канюхоўская
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў інфармацыйны навігатар “А замест
дзяцінства – вайна”. У дзень Памяці і смутку ўся краіна ўспамінае аб
самай страшнай даце ў гісторыі. 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная
вайна. Вайна і дзеці... Як гэта страшна і несправядліва. Дзеці і вайна несумяшчальныя,
як жыццё і смерць. І сёння ўсе ўдзельнікі мерапрыемства зноў прыгадвалі тую вайну. Але не для
таго, каб ненавідзець тых, хто прынёс на нашу зямлю смерць і пакуты, а каб
памятаць і зрабіць усё, каб тыя, што жывуць зараз, маглі смяяцца і плакаць,
радавацца і засмучацца - і проста жыць.