23 чэрвеня ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная
сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй прайшла гадзіна
зносін “Ашуканыя лёсы”.
Ёсць розныя рэчывы, якія могуць выглядаць прывабна ў выглядзе жавальнай гумкі і
вітамінаў, але на самой справе ўтойваюць у сабе вялікую небяспеку для нашага
жыцця. І гэта - наркотыкі. На сустрэчы юныя ўдзельнікі вучыліся ні пад якой
падставай, ні з цікаўнасці, ні з пачуцця таварыства не прымаць і не спрабаваць
наркотыкі, цыгарэты, спіртныя напоі.