22 чэрвеня ў рамках Дня памяці бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для школьнага лагера “Сонейка” час смутку “Мы этой памяти верны” (да Дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа). Спачатку наведалі помнік загінуўшым аднавяскоўцам, паклалі кветкі, ушанавалі ўсіх загінушых хвілінай маўчання. Затым бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі аб Вялікай Айчыннай вайне, аб героях і жахлівых успамінах дзяцей той страшнай вайны. Прачыталі некалькі апавяданняў з кнігі “Ніколі не забудзем”.