22.06.2022 Патрыятычная акцыя “Будзем памятаць”

Ёсць у гісторыі нашай Радзімы падзеі, якія ніколі не забудуцца, застануцца ў памяці людзей, а час толькі падкрэслівае іх веліч. Кожны год, 22 чэрвеня, мы ўзгадваем той час, калі пачалася вайна. І пакуль жывая памяць аб гэтай падзеі, пакуль жывая ў нашых сэрцах падзяку тым, хто адстаяў гонар, свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, наша дзяржава будзе незалежнай, а народ – непераможны. У Дзень памяці і смутку ў філіяле Алекшыцкая сельская бібліятэка” бібліятэкар правяла патрыятычную акцыю “Будзем памятаць. Бібліятэкар распавяла ўдзельнікам школьнага лагера пра дзень нападу фашысцкай Германіі на нашу Радзіму. Нагадала, што больш за 15000 нашых землякоў змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, а дваццаці прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Больш за 9000 гродзенцаў не вярнуліся з вайны. Удзельнікам акцыі былі ўручаны каляровыя флаеры-памяткі “Мы памятаем!