03.07.2022г. Прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выставы-панарамы “Беларусь: гісторыя, памяць, незалежнасць” на інтэрактыўнай бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – 3 ліпеня.

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага прыняла ўдзел у святочным раённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі бібліятэкі на сваёй бібліятэчнай пляцоўцы правялі прэзентацыю кніжна-ілюстрцыйнай выставы-панарамы “Беларусь: гісторыя, памяць, незалежнасць”. Бібліятэкары знаёмілі жыхароў і гасцей райцэнтра з кнігамі, прысвечанымі станаўленню беларускай дзяржаўнасці, сучаснаму стану развіцця краіны і дасягненням у сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнеэпалітычным і знешнеэканамічным сувязям. На выставе знайшлі сваё месца лепшыя выданні апошніх гадоў па гісторыі і культуры Беларусі, аб самых цікавых традыцыях беларускага народа, памятніках архітэктуры. У асобным раздзеле выставы была выстаўлена ілюстраваная інфармацыя аб дзейнасці бібліятэк раёна, а таксама былі прадстаўлены выдавецкія працы раённай бібліятэкі за апошні час. Падчас дзейнасці бібліятэчнай пляцоўкі асобую цікаваць дзяцей і дарослых выклікала складанне краязнаўчых пазлаў “Наш край – зямлі часцінка” і “Палац Касакоўскіх – страчаная спадчына Вялікай Бераставіцы”. А яшчэ тут таксама можна было пагуляць у аэрахакей.