07.07.2022г. Адкрыты прагляд літаратуры і літаратурнае паведамлемленне “У храме слова Янкі Купалы” да 140-годдзя з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (07.07.1882-28.06.1942).


З нагоды 140-годняга юбілею класіка сусветнай і беларускай літаратуры Янкі Купалы у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “У храме слова Янкі Купалы”. Бібліятэкары запрасілі вучняў сярэдніх класаў і правялі для іх літаратурнае паведамленне “Паэт беларускай зямлі Янка Купала”. Дзяцей пазнаёмілі з галоўнымі фактамі біяграфіі паэта і  яго творчым лёсам, а таксама з кнігамі, змешчанымі на выставе, прысвечанай юбілею народнага песняра.