Лета! Цудоўная пара! Не
злічыць усе летнія радасці: купанне, грыбы, рыбалка, паходы. Колькі ўсяго нам
дарыць лета! 15 ліпеня ў Вялікаэйсмантаўскай сельскай
бібліятэцы мерапрыемства было прысвечана
таямнічаму свету кветак. Бо ў самым малюсенькім
дзьмухаўцу, у закінутым сярод збажыны васільку закладзена вялікая сіла, якая
прымушае радавацца ці сумаваць, хвалявацца, успамінаць пра нешта сваё.
Бібліятэкар прачытала казку пра тое, як з'явіліся кветкі, правяла конкурс “Хто хутчэй”, загадвала загадкі, чытала легенды пра кветкі. Дзеці малявалі кветкі, разгадвалі крыжаванку. У канцы глядзелі мультфільм “Начная кветка” і атрымалі салодкія падарункі.