У рамках раённага праекта “Культурныя канікулы” у Бераставіцкай раённай
бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для школьнікаў адбыўся біблія-квэст “Нас,
без сомнения ждут приключения”. Падчас квэста дзеці прайшлі 8 тураў: “Размінка”,
“Казка пачынаецца… А як яна называецца?”, “Цуды і чараўніцтва”, “Глядзім прыказкі”,
“Неразлучныя сябры”, “Чароўныя словы”, “Дэтэктыўны”. “Фотаробат”. У ходзе
мерапрыемства школьнікі прадэманстравалі добрыя веды дзіцячай літаратуры, кемлівасць,
уменне сканцэнтравацца.
Яны хутка і правільна адгадвалі
загадкі, выконвалі заданні, весела і карысна правялі свой вольны час. У канцы ўсіх
удзельнікаў біблія-квэста чакалі салодкія пачастункі.