У філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая
вандроўка “Сцежкамі роднага краю” для членаў аматарскага аб’яднання “Буслік”. На
пасяджэнні бібліятэкар распавядала гісторыю пра родную вёску – Вялікія
Эйсманты. Юнакі даведаліся, дзе была першая школа, аптэка. Бібліятэкар расказала і паказала,
дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася нямецкая камендатура, у якой
нават праводзіліся пыткі людзей. У канцы размовы бібліятэкар дала параду, што
трэба берагчы памяць аб мінулым і шанаваць месца, дзе нарадзіўся.