У рамках раённага праекта “Культурныя канікулы” у Бераставіцкай раённай
бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася экспрэс-экспедыцыя “Урокі Чырвонай
Шапачкі”, падчас якой школьнікі павінны былі навучыцца выконваць правілы
бяспекі дома, на вуліцы, у лесе, на рэчцы, а таксама правілы пажарнай бяспекі. Бібліятэкар
пазнаёміла іх з небяспекамі, якія пагражаюць здароўю дзяцей. Для гэтага школьнікі адправіліся
ў экспедыцыю, у ходзе якой іх чакалі розныя перашкоды, якія трэба было
пераадолець. Дзеці прайшлі астаноўкі: “Праверка”,
“Прымаўкі”, “У краіне дарожных правіл”, “Цудоўны мяшочак”, “Эрудыт”, пры гэтым з
азартам, ажыўлена выконвалі заданні, адгадвалі рэбусы, адказвалі на пытанні,
разгадвалі красворды. У канцы сустрэчы дзяцей чакала забава з мыльнымі пузырамі і гульня ў аэрахакей.