На бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы да Года гістарычнай памяці бібліятэкары
Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі краязнаўчае мерапрыемства “Горад, у
якім я жыву!”. Бібліятэкары расказалі юным жыхарам
пасёлка аб яго гісторыі, мясцовых славутасцях, аб значных падзеях у жыцці
пасёлка. Пазнаёмілі дзяцей з турыстычнымі аб’ектамі Бераставіцкага края, а
таксама знакамітымі людзьмі, якімі ганарыцца наш край (Лётка Іван, Пацэнка
Мікалай, Кавалеўскі Восіп, Святлана Пракопік і г. д). Веданне гісторыі і традыцый беларускага народа
з'яўляецца найбольш эфектыўным механізмам выхавання грамадзянскасці і
патрыятызму. Падчас мерапрыемства актыўныя хлопцы и дзяўчаты з захапленнем
адказвалі на пытанні краязнаўчай віктарыны. Справіўшыся з усімі заданнямі
віктарыны, дзеці зрабілі заключэнне: кожны павінен ведаць і любіць сваю
радзіму! З мэтай далучэння маладога
пакалення да чытання літаратуры краязнаўчага характару, выхавання любові да
роднага краю для ўдзельнікаў мерапрыемства дзейнічала кніжная выстава"Край
мой — многоликий!"